У Польшчы за шпіянаж асуджаны расійскі хакеіст

Максім Сяргееў

Максім Сяргееў / zaglebie.eu

У Польшчы за шпіянаж асуджаны расійскі хакеіст Максім Сяргееў. Ён атрымаў 2 года і 11 месяцаў калоніі, а таксама штраф — 1220 еўра. Расіяніна пазбавілі грошай, якія ён, як мяркуецца, зарабіў у Польшчы, калі займаўся шпіянажам. Да траўня 2025-га Сяргееў будзе за кратамі ў Польшчы, а далей яго чакае дэпартацыя ў РФ, піша "Новая газета Европа".

Максім Сяргееў жыў у Польшчы з кастрычніка 2021 года, гуляў за каманду "Заглембе". У чэрвені 2023-га стала вядома пра яго затрыманне. Якраз ішло расследаванне па справе "шпіёнскай сеткі", якая дзейнічала ў Польшчы ў інтарэсах Расіі. Па даных следства, хакеіста завербавалі праз Telegram. Ён збіраў звесткі аб аб'ектах вайсковай інфраструктуры ў Польшчы.

У Польшчы раскрылі ўжо некалькі шпіёнскіх сетак, якія працавалі на Расію. Былі затрыманыя дзясяткі чалавек, сярод іх і беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі