У Польшчы затрымалі беларуса, які вёз у аўтамабілі мігрантаў з Сірыі
У Польшчы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вёз у аўтамабілі трох мігрантаў з Сірыі. Распачата крымінальная справа. 36-гадоваму мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе bialystok.tvp.pl.
Паліцыя спыніла для праверкі Opel з польскімі нумарамі ў гміне Мілейчыцы і не памылілася — у легкавіку былі мігранты, якія нелегальна трапілі ў Польшчу.
Беларуса-кіроўцу даставілі ў паліцыю, яго ўзялі пад варту на тры месяцы па падазрэнні ў "дапамаганні ў незаконным перасячэнні мяжы". Аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы. Што да мігрантаў, то іх перадалі памежнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.