У Польшчы затрымалі расіяніна, які дапамагаў мігрантам пераходзіць мяжу

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай​ / twitter.com/Straz_Graniczna/
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай​ / twitter.com/Straz_Graniczna/

Польскія памежнікі за суботу, 25 верасня, прадухілілі на мяжы з Беларуссю 259 спроб незаконнага пранікнення ў краіну (напярэдадні — 347), паведамляе Пагранічная служба Польшчы.

Арыштаваныя 18 нелегальных мігрантаў: 17 грамадзян Ірака і адзін — Конга.

Акрамя таго, за дапамогу нелегальным мігрантам затрыманыя 6 замежнікаў — трое іракцаў, індыец, сірыец і расіянін.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што Польшча пачала дэпартаваць замежных грамадзян, якія былі затрыманыя за дапамогу ў незаконным пераходзе беларуска-польскай мяжы.

Пра тое, што міграцыйны крызіс на мяжы стварылі беларускія ўлады, напярэдадні на сесіі Генеральнай асамблеі ААН казаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі