У Польшчы знайшлі канверт з выявай паштовага штэмпеля Гродна канца XVIII ст.
Прыватны ліст захаваўся ў кракаўскім архіве
Гомельскі гісторык Яўген Малікаў выявіў у кракаўскім архіве канверт з выявай аднаго з найбольш старых паштовых штэмпеляў Гродна (а магчыма, і Беларусі) канца XVIII стагоддзя. Гэта прыватны ліст, які быў напісаны 14 кастрычніка 1778 года ў Гродне нейкім шляхціцам панам А. Шукевічам і адпраўлены ў Вільню да пана Юзафа Машэўскага, канюшага смаленскага, паведамляе "Мова Гомель".
Круглы штэмпель мае выяву кароны, паштовага рога і надпіс “Grodno”, які быў змешчаны на вуглу канверта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.