У польскім касцёле п'яная моладзь спявала ўначы караоке (відэа)
У польскім горадзе Будзыня ўначы з пятніцы на суботу п'яны касцельны служка разам з 20-гадовымі сябрамі і сяброўкамі спяваў песні ў мікрафон. У гадзіну ночы яны абудзілі увесь горад, бо спевы было добра чуваць праз гучную акустыку касцёла, паведамляе tvn24.
Па сведчаннях жыхароў горада, песні ў касцёле спявалі каля гадзіны. Прагучалі многія калядныя і касцельныя песні, а таксама польскія хіты дыска-пола, кшталту песні "Яна танчыць для мяне".
Скончылася такое п'янае караоке ў касцёле прыездам паліцыі, штрафам у 250 злотых і выгнаннем служкі.
Арыгінал песні "Яна танчыць для мяне". Толькі ўявіце, як гэта гучала ў касцёле!