У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму
![На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/senat-0805-1.jpg.webp?itok=iROC3TZS)
На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму / racyja.com
У польскім Сенаце адчынілася выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, перадае Радыё "Рацыя". Арганізатарамі яе выступілі Беларускі Дом у Варшаве ў супрацоўніцтве з Сенатам Польшчы і віцэ-маршалкам Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай.
Мэта выставы — звярнуць увагу польскіх дзеячаў на праблему беларускіх палітвязняў. Раней гэтая ж выстава была прадстаўленая па-беларуску ў будынку Беларускага Дома, а па-англійску — у офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі і ў Еўрапарламенце.
На адкрыцці выставы з прамовамі выступілі польскія і беларускія палітыкі. Акрамя таго адбыўся паказ фільма пра Алеся Бяляцкага.
![У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/senat-0805-2.jpg.webp?itok=iENsMtfN)
![У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/senat-0805-3.jpg.webp?itok=3RnY_Jr6)
![У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/senat-0805-4.jpg.webp?itok=yS81rwOM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.