У праваслаўных Вербніца — Уваход Гасподні ў Ерусалім

У праваслаўных Вербніца — Уваход Гасподні ў Ерусалім

Праваслаўныя сёння адзначаюць Вербніцу — Уваход Гасподні ў Ерусалім. Свята служыць напамінам пра з’яўленні ў Ерусаліме Ісуса Хрыста і пачатку яго крыжовых пакутаў. У праваслаўнай традыцыі галінкі вярбы замяняюць пальмовыя галінкі, якімі, паводле Евангелля, жыхары Ерусаліма віталі Збаўцу.

Вербная нядзеля папярэднічае Вялікадню, які надыдзе праз тыдзень. Сёння ў храмах адбываецца асвячэнне галінак вярбы. Яны таксама сімвалізуюць перамогу жыцця над смерцю. Дабраславёныя ў царкве вербныя галінкі прынята захоўваць цягам года.

Сёння ж католікі, пратэстанты, грэка-католікі, а таксама хрысціяне некаторых іншых канфесіяў адзначаюць Вялікдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі