У Пружанах пройдзе фестываль эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу”

Імпрэза пройдзе ў музеі-сядзібе Швыкоўскіх  “Палацык”. Мэта фестывалю — паказаць, як  змяняецца ўдзеянне твораў на чалавека, калі побач суіснуюць музыка і фота, графіка і відэа-арт, перформанс і паэзія.



Да гэтага сесіі фестывалю праходзілі ў Мінску і Берліне. Арганізатары пазіцыянуюць яго як фестываль саверсізму і ігдрасілізму. Першая назва ўтвораная ад лацінска-місіянерскага  тэрміну “сеяць разумнае, добрае, вечнае” . Другая ад слова “Ігдрасіль”, якое ў скандынаўскай міфалогіі абазначала святое дрэва, што сімвалізуе яднанне з мінулым.



Фестываль праводзіцца з 2003 года. Першая ў гісторыі выязная беларуская сесія ў Пружанах пачнецца 15 чэрвеня а 18-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі