У Пружанскім райвыканкаме абураныя, што многія мэтавікі да іх не даязджаюць

На нарадзе прапанавалі "весці барацьбу" за маладых спецыялістаў

На нарадзе прапанавалі "весці барацьбу" за маладых спецыялістаў / t.me/budniby/

У Пружанскім райвыканкаме абураныя, што многія мэтавікі не даязджаюць да малой радзімы. Гэта прагучала 5 верасня на яго пасяджэнні. Гаворка ішла пра забеспячэнне маладымі спецыялістамі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы (і, відаць, іншых устаноў, прадпрыемстваў раёна).

"Іх размяркоўваюць туды, куды камісія палічыць мэтазгодным. Трэба неяк спыніць гэтую нядобрую тэндэнцыю", — піша раённая газета.

Тэма "працы з маладымі спецыялістамі" і іх "замацавання" ў мясцовых арганізацыях была галоўнай на нарадзе. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік далажыў, якімі сродкамі спрабуюць зацікавіць і ўтрымаць моладзь: і прапагандысцкімі мерапрыемствамі, і такім жа відэа у TikTok. Але праблема застаецца.

А старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, каментуючы сітуацыю, сказаў, што прафесійнае выхаванне моладзі пачынаецца ў сем’ях. Толькі там фарміруюцца будучыя спецыялісты, дадаў ён. І прапанаваў за іх "весці барацьбу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі