У пятніцу да спякоты дададуцца дажджы
У пятніцу, 21 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах прагназуюцца моцныя залевы, град.
Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі чакаюцца шквалістыя парывы ветру.
Уначы тэрмометры пакажуць 17-22 вышэй за нуль, месцамі будзе 12-16 са знакам "плюс". Удзень чакаецца +25...+30, па поўдні будзе да 31-34 цяпла.
22 чэрвеня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 15 да 21 цяпла, удзень — 20-27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +28..+33.
У нядзелю, 23 чэрвеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы будзе ад +11 па паўночным захадзе да +20 па паўднёвым усходзе. Удзень паветра прагрэецца да 19-26 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца 27-31 цяпла.