У пятніцу ў Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

У пятніцу ў Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 4 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +10...+16 градусаў, месцамі па Віцебшчыне будзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 24-30 градусаў цяпла, па паўночным захадзе будзе 20-23 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі