У пятніцу ў Беларусі чакаюцца туман і галалёд, па паўднёвым захадзе — да +8

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца туман і галалёд, па паўднёвым захадзе — да +8

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 24 лістапада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, месцамі туман, слабы галалёд, уначы на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 метраў за секунду. Па захадзе краіны вецер будзе парывісты да 12 метраў за секунду.

Уначу слупок тэрмометра пакажа ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень прагназуецца -1...+5, па паўднёвым захадзе чакаецца да 8 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі