У пятніцу ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, будзе да +30
Кароткачасовая воблачнасць чакаецца ў Беларусі 29 чэрвеня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а вось удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +13...+19 градусаў, удзень будзе ад 24 да 30 са знакам "плюс".