У пятніцу ў Беларусі захаваецца гарачае надвор'е
У пятніцу, 16 ліпеня, у Беларусі захаваецца гарачае надвор'е. З-за спёкі сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымы толькі месцамі.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +16 да +22 градусаў (у Мінску — 19-21 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +29 да +34 (у сталіцы — ад +31 да +33, месцамі па краіне — да +36 градусаў).
Чакаецца, што спёка адступіць у пачатку наступнага тыдня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.