У Рагачоўскім раёне перакуліўся катэр з 14 пасажырамі, капітан збег
Фота з месца здарэння / МЧС
На возеры Святое ў Рагачоўскім раёне ўвечары 16 ліпеня адбылося надзвычайнае здарэнне: перакуліўся прагулачны катэр. У вадзе апынулася 15 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пра гэта паведамляе МНС.
Частка людзей даплыла да берага самастойна. Некаторых дасталі ратаўнікі.
Капітан судна з месца здарэння ўцёк.
Як высветлілася, катэр быў разлічаны толькі на 6 чалавек і двух чальцоў экіпажа. Праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.