У Рагачове 5-гадовы хлопчык з’ехаў на цюбінгу ў раку і ледзь не патануў

У Рагачове 5-гадовы хлопчык з’ехаў на цюбінгу ў раку і ледзь не патануў

У Рагачова катанне на цюбінгу ледзь не скончылася трагедыяй, піша газета “Свабоднае слова”. Сям’я з пяцігадовым дзіцем вярталася дадому і на просьбу хлопчыка вырашыла спыніцца на горцы ля Дняпра, з якой мясцовыя жыхары катаюцца ўзімку.

Бацька хлопчыка дастаў цюбінг. Хлопчык хутка на яго сеў і амаль імгненна пакаціўся з горкі — верагодней за ўсё, паслізнуўся. Мужчына пабег услед за сынам, але хуткасць была завялікай і дагнаць хлопчыка ён не здолеў. Цюбінг разам з хлопчыкам вылецеў у прамоіну ракі і яго панесла цячэнне.

На шчасце, побач апынуўся іншы мужчына, які здолеў выцягнуць малога з вады. Ён, дарэчы, таксама быў на горцы са сваім сынам.

Катанне на цюбінгу лічыцца небяспечнай зімовай забавай. За гэты сезон у Беларусі зарэгістравана ўжо некалькі смяротных выпадкаў сярод дзяцей і дарослых, якія каталіся з горкі на “бубліках”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі