У Рагачове без цяпла і гарачай вады засталіся 11 вуліц, школа і 3 дзіцячыя садкі
На два дні засталіся без ацяплення і гарачай вады 11 вуліц, школа і тры дзіцячыя садкі ў Рагачове. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце КЖЭУП "Рагачоў".
Гарачай вады і ацяплення не будзе два дні — 6 і 7 кастрычніка. Камунальнікі патлумачылі гэта "неабходнасцю правядзення рамонтных работ на магістральнай сетцы цеплазабеспячэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.