У Расіі глыба лёду ўпала на чаргу ў ваенкамат — ёсць загінулы і пацярпелыя
На месцы інцыдэнту
Малады мужчына загінуў пасля падзення глыбы лёду на чаргу, якая стаяла ў ваенкамат у падмаскоўных Люберцах. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, але пра смерць мужчыны стала вядома сёння. Ён памёр каля 5 раніцы ў рэанімацыі.
Удар прыйшоўся на галаву. Але ён быў такой сілы, што ў мужчыны зламаўся хрыбетнік у раёне паясніцы, піша рэсурс shot. Акрамя таго, у яго адбыўся разрыў печані, здарыўся ўнутраны крывацёк. Таксама былі зламаныя рэбры і пашкоджанае лёгкае. У чарзе ён стаяў, каб стаць на ўлік па месцы прапіскі. Яму было 34 гады. У мужчыны засталося трое дзяцей.
У бальніцу пасля гэтага інцыдэнту ўчора забралі яшчэ жанчыну — у яе траўма галавы. Лекары ацэньваюць яе стан як сярэдняй цяжкасці. Яшчэ двое пацярпелых ад шпіталізацыі адмовіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.