У Расіі машына з газавымі балонамі і бочкай з палівам заехала ў кінатэатр. Відэа
У расійскім горадзе Екацярынбург мікрааўтобус УАЗ з трыма газавымі балонамі і бочкай з палівам заехаў у кінатэатр “Космас”. У панядзелак каля 6-й гадзіны раніцы па мясцовым часе ён пратараніў уваход будынка (на шчасце, УАЗ сутыкнуўся з апорай і не праехаў далей). Пасля гэтага кіроўца падпаліў аўтамабіль, ён цалкам згарэў.
Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтых дзеянняў затрымалі 39-гадовага мужчыну, жыхара горада Ірбіт Дзяніса Мурашова. Як піша сайт e1.ru, у яго значныя апёкі. Высветлілася, што раней мужчына быў на ўліку і псіхіятра. Пра матывы яго ўчынку пакуль нічога не паведамляецца. Крымінальную справу распачалі па факце падпалу.
Фота: e1.ru