У Расіі пачалі "выкалупваць" чыпы са старых пластыкавых картак

У Расіі пачалі "выкалупваць" чыпы са старых пластыкавых картак

У Расіі пачалі "выкалупваць" чыпы са старых пластыкавых банкаўскіх картак, каб іх пасля ўставіць у новыя карткі. Прынамсі такім чынам вырашыў праблему дэфіцыту чыпаў Сбербанк. Гэты працэс назвалі "рэімплантацыяй", піша 1prime.ru.

"Нашы калегі з цэнтра эмісіі прыдумалі рашэнне, блізкае да геніяльнага — рэімплантацыя чыпаў банкаўскіх картак, гэта значыць мы пачалі "выкалупваць" чыпы з картак і ўстаўляць іх у новыя карткі", — заявіла выканаўчы дырэктар, начальнік аддзела Сбербанка Вольга Маклашына.

Яна падрабязна распавяла пра сам працэс. Выкарыстоўваюцца толькі неактываваныя карткі, за якімі не прыходзяць кліенты. Калі ў аддзяленнях збіраецца значная іх колькасць, інкасатары прывозяць "каштоўны груз" у цэнтры эмісіі, дзе іх складаюць у спецсховішчах. Калі ўзнікае патрэба ў чыпах, спецыялісты цалкам выдаляюць даныя з іх, а пасля адвозяць вытворцу банкаўскіх картак. Там ужо адбываецца "выкалупванне" і ўстаўленне ў новыя карткі.

Раней Сбербанк працаваў з вытворцамі чыпаў з Еўропы. Цяпер гэта немагчыма праз санкцыі. А новых картак трэба шмат, бо кампаніі Visa і Mastercard таксама сыйшлі з расійскага рынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі