У Расіі вырас попыт на прэзерватывы
Мяркуецца, што эканамічны крызіс прымушае насельніцтва больш адказна падыходзіць да планавання сям’і.
Пастаўкі прэзерватываў на рэалізацыю ў Расію ў студзені-чэрвені 2015 года ўзраслі на 3% — да 26 мільёна штук супраць аналагічнага перыяду 2014 года, перадае ВВС са спасылкай на расійскія СМІ.
Пік росту паставак прыпаў на красавік — на 51% у параўнанні з красавіком 2014 года. У сакавіку прырост быў на 27%, у траўні — на 19%.
Эксперты мяркуюць, што з-за эканамічнага крызісу расіяне сталі сур’ёзней ставіцца да планавання сям’і і часцей адмаўляцца ад дарагіх кантрацэптываў на карысць танных.
Фота: hushome.com