У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты "Белорусы и рынок"

У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты "Белорусы и рынок"

У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах RFI і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга. 

Як паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя страты асабовага складу Узброеных сіл Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая інфармацыя лічыцца забароненай.

Месяц таму, 18 траўня, у Беларусі быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты Канстанцін Залатых. Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Праваабаронцы прызналі Залатых палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі