У Расіі затрымалі двух мужчын, якія маюць дачыненне да гібелі генерала Кірылава
Генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў
Расійскія сілавікі затрымалі двух мужчын, якіх падазраюць у датычнасці да гібелі генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава і яго памочніка. Пра гэта пішуць расійскія СМІ і тг-каналы сілавікоў.
Паведамляецца, што затрыманне адбылося яшчэ 17 снежня. Яны нібыта ўжо далі паказанні і расказалі следчым пра арганізатараў забойства.
Пазней затрыманне пацвердзілі ў ФСБ і заявілі, што выбух правёў грамадзянін Узбекістана, якому паабяцалі 100 тысяч долараў і выезд у краіну ЕС. Падрыўнік арандаваў для назірання каршэрынгавы аўтамабіль, усталяваў у ім Wi-Fi-камеру, здымкі з якой трансляваліся арганізатарам тэракту ў Днепр. Выбухоўка была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна пасля атрымання відэасігналу пра выхад афіцэраў з пад'езда.
Як расказвала Еўрарадыё, зранку 17 снежня ў Маскве накіраваным выбухам быў забіты начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл РФ Ігар Кірылаў. Разам з ім загінуў і яго памочнік. Выбухоўка, як паведамляецца, была ўмантаваная ў электрасамакат, які стаяў каля пад'езда Кірылава. Паводле ўкраінскіх СМІ, выбух быў арганізаваныя Службай бяспекі Украіны.
Момент підриву російського генерала Кирилова потрапив на відео
— hromadske (@HromadskeUA) December 17, 2024
Відео: надане hromadske pic.twitter.com/rK9EStolu1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.