У Расіі затрымалі мужчыну, які здзейсніў злачынства ў Беларусі
Расійскім праваахоўнікам ён назваўся імем брата.
У Мінералаводскім раёне Стаўрапольскага краю Расіі супрацоўнікамі паліцыі быў затрыманы мужчына, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Яны спынілі яго, каб праверыць дакументы. Аднак мужчына не меў пры сабе пашпарта.
Як інфармуе газета "Комсомольская правда в Ставропольском крае", для высвятлення асобы мужчыну прывезлі ў аддзел паліцыі. Спрабуючы ўвесці ў зман праваахоўнікаў, затрыманы прадставіўся імем брата. Аднак паліцэйскія высветлілі, што мужчына знаходзіцца ў вышуку за ўчыненае ў Беларусі злачынства. Яго збіраюцца перадаць праваахоўнікам нашай краіны.
Падрабязнасці пра асобу затрыманага, а таксама пра здзейсненае ім у Беларусі злачынства пакуль невядомыя.
Фота: Fotolia