У Расіі знішчылі 2,5 тоны памела з Беларусі

Знішчэнне памела бульдозерам / Рассельгаснагляд
Знішчэнне памела бульдозерам / Рассельгаснагляд

19 снежня ў Невельскім раёне супрацоўнікі Пскоўскай мытні і МУС выявілі ў адной з машын 2,5 тоны памела невядомага паходжання з Беларусі, паведамляе Рассельгаснагляд. 

Згодна з маркіровачнымі этыкеткамі на скрынках, краінай паходжання цытрусавых з'яўляецца Кітай. Фітасанітарнага сертыфіката і іншых суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку прадукцыі, прад'яўлена не было.

2,5 тоны садавіны былі знішчаны бульдозерам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі