У расійскага вытворцы парашкоў у Беларусі забралі брэнды

У краме бытавой хіміі, ілюстрацыйнае фота

У краме бытавой хіміі, ілюстрацыйнае фота / 59.ru

Навасібірскі вытворца пральных парашкоў TeoN і Stiray паскардзіўся на парушэнне інтэлектуальных правоў з боку аднаго са сваіх беларускіх дыстрыб'ютараў — ТАА"ОптРитейл". Гэтая кампанія зарэгістравала на сябе Навасібірскія брэнды ў Беларусі.

У Навасібірску мяркуюць, што дзеянні "ОптРитейла" блакуюць пастаўкі прадукцыі ў Беларусь і пагражаюць кампаніі стратай звыш 70 млн расійскіх рублёў у год. З кіраўніцтвам Навасібірскага завода бытавой хіміі пагутарыў "Коммерсант". Гендырэктар завода Рафіс Арасланаў заявіў, што яго парашкі вядомыя ў Беларусі і прадаюцца ў лакальных сетках. А рэгістрацыя дыстрыбутарам правоў на гэтыя брэнды, на яго думку, уводзіць у зман беларускіх спажыўцоў адносна вытворцы прадукцыі. Арасланаў таксама распавёў, што яго завод пачаў пастаўляць парашкі TeoN і Stiray ў Беларусь у сакавіку 2023 года і не паспеў зарэгістраваць на сябе правы ў РБ. А рэгістрацыя таварных знакаў у Расіі не дае права на абарону таварнага знака ў Беларусі.

У мінскай юрфірме GRATA International "Коммерсанту" распавялі, што такім становішчам нярэдка карыстаюцца "нядобрасумленныя асобы, каб перашкодзіць замежнаму ўладальніку брэндаў рэалізоўваць сваю прадукцыю ў краіне альбо атрымаць матэрыяльную выгаду". Беларускі дыстрыбутар навасібірскіх парашкоў са свайго боку кажа, што пайшоў на гэты крок, каб абараніць свае інвестыцыі, інтарэсы і праведзеную працу "па ўводу і пашырэнню прадстаўленасці ў рэспубліцы прадукцыі НЗБХ".

Цяпер адміністрацыя Навасібірскага завода мае намер звярнуцца ў антыманапольны орган Беларусі з заявай аб нядобрасумленнай канкурэнцыі і рыхтуе пакет дакументаў для прызнання несапраўдным рашэння аб рэгістрацыі ў РБ яго знакаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі