У расійскіх ВНУ могуць з'явіцца дадатковыя бюджэтныя месцы для беларусаў

У расійскіх ВНУ могуць з'явіцца дадатковыя бюджэтныя месцы для беларусаў

У расійскіх ВНУ могуць з'явіцца дадатковыя бюджэтныя месцы для беларусаў. Пра гэта ў чацвер ў Санкт-Пецярбургу на Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле слоў расійскага прэзідэнта, цяпер гэтае пытанне "прапрацоўваецца". Пуцін нагадаў, што на сённяшні дзень у ВНУ ў Расіі налічваецца амаль 4 тысячы маладых беларусаў-бюджэтнікаў.

"Для спрашчэння паступлення беларускіх абітурыентаў у 2020 годзе плануецца правядзенне ў Мінску адзінага дзяржэкзамена, цытуе словы расійскага прэзідэнта ria.ru. — Пасля такая практыка можа быць распаўсюджана і на іншыя гарады Беларусі, зразумела, па ўзгадненні з кіраўніцтвам Беларусі і з профільнымі ведамствамі абедзвюх краін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі