У расійскім Дзяржынску адбыліся выбухі на абаронным заводзе
У расійскім Дзяржынску, што ў Ніжагародскай вобласці, прагрымелі тры выбухі на абаронным заводзе "Крыстал". Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, эпіцэнтрам выбуху стаў цэх па вытворчасці трацілу. У выніку разбураны адміністратыўны будынак прадпрыемства. Пацярпелі 19 чалавек.
Прычынай інцыдэнту стала парушэнне тэхналагічнага працэсу. Існуе небяспека новых выбухаў.
4 красавіка на тым самым заводзе "Крыстал" адбыўся пажар і затым выбух у цэху манамераў. Узгаранне здарылася падчас выгрузкі выбуховай сумесі са змешвальніка. Цэх па вытворчасці выбухоўкі быў цалкам разбураны, але ніхто не пацярпеў.