У Расонскім раёне ў кювеце апынулася фура, якая везла з Расіі шматтонныя камяні

У Расонскім раёне ў кювеце апынулася фура, якая везла з Расіі шматтонныя камяні

У Расонскім раёне ў кювеце апынулася фура, якая везла з Карэліі ў беларускую сталіцу шматтонныя камяні (9 тон кожны!). Груз апынуўся на дарозе і ў яе наваколлі. Як паведамляе прэс-служба віцебскай ДАІ, дарогу Лепель — Полацк — мяжа РФ давялося перакрыць. На месца здарэння выязджала спецтэхніка. Працы скончыліся ўначы, груз быў выратаваны. Падчас здарэння кіроўца не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі