У распаўсюдзе афрыканскай чумы свінняў абвінавацілі камбікорм
Узбуджальнікі хваробы знайшлі ў камбікорме, які прывёз з-за мяжы краіны прыватны прадпрымальнік.
Ён прадаваў прывезеную заражаную прадукцыю ў некалькіх раёнах. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, піша газета "Белорусская нива".
Нагадаем, напрыканцы мінулага тыдня ў Іўеўскім раёне Гродзеншыны была выяўленая ўспышка афрыканскай чумы свінняў. У сувязі з гэтым уся Гродзенская вобласць часова закрытая для рэалізацыі свініны і прадуктаў з яе.
Па словах міністра, наяўнасць узбуджальнікаў афрыканскай чумы свінняў пацвердзілі спецыялісты Белдзяржветцэнтра. Ужо ёсць акт даследавання гэтых кармоў.
Фота — iamhuman.ru