У РБ пачалі "спецвытворчасць" супраць прадпрымальніка за дапамогу пратэстоўцам
Ігар Парункевіч
У Беларусі пачалі "спецвытворчасць" супраць 29-гадовага пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча, які ў 2020-м дапамагаў пратэстоўцам. Яго абвінавачваюць у "распальванні варожасці", "абразе Лукашэнкі" і "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянера".
Парункевіч меў свой бар у Паставах. У ім была скрынка для ахвяраванняў пацярпелым падчас падзей 2020 года. Пачаўся ціск з боку сілавікоў, была распачатая крымінальная справа. Прадпрымальніку давялося згарнуць свой бізнес. Ратуючыся ад рэпрэсій, Ігар Парункевіч змог уцячы за мяжу — нелегальна перабраўся ва Украіну, а пасля — у Літву.
Завочныя суды над апанентамі рэжыму Лукашэнкі сталі нярэдкай з'явай у цяперашняй Беларусі. Не маючы магчымасці дабрацца да палітуцекачоў, у РБ на іх распачынаюць "спецыяльную вытворчасць", а пасля агучваюць "прысуды" з вялізнымі тэрмінамі зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.