У Рэчыцкім раёне мужчына абліў бензінам і падпаліў былую жонку
На месцы здарэння
У вёсцы Броннае Рэчыцкага раёна мужчына абліў бензінам і падпаліў былую жонку. У 43-гадовай жанчыны каля 60% апёкаў цела.
Як паведамляе гомельская міліцыя, муж і жонка даўно ў разводзе, але працягвалі жыць у адным доме. Днямі ў іх здарыўся канфлікт "на глебе рэўнасці з боку мужчыны". Падчас сваркі ён і падпаліў былую жонку. Сам жа пасля патэлефанаваў міліцыянерам і ратавальнікам. А тым часам пацярпелая ў шокавым стане змагла дабегчы да дома сяброўкі і расказаць пра здарэнне. Тая выклікала хуткую дапамогу.
36-гадовы зламыснік хаваўся ў гаражы ў знаёмага ў раённым цэнтры. Яго там затрымалі ўзброеныя амапаўцы. Распачатая крымінальная справа. Вядома, што раней у мужчыны былі праблемы з законам, яго судзілі за разбой і хуліганства. На відэа міліцыі ён кажа, што падпал учыніў у стане алкагольнага ап'янення і кепска гэта памятае.
Падобныя здарэнні з падпаламі нярэдкія ў Беларусі. Папярэдні выпадак адбыўся ў Шклоўскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.