У Рэчыцы склалі пратакол за фота з дазволенага святкавання Дня Волі ў 2018-м
У Рэчыцы склалі пратакол на мясцовага жыхара Аляксандра Рыбчанкова за фота са святкавання Дня Волі ў 2018 годзе ў Мінску, дазволеным уладамі. Участковы міліцыянер лейтэнант Багдан Ніслоўскі палічыў яго "адзіночным пікетаваннем", паведамляе palesse.press.
Па словах участковага, папера пра гэты здымак прыйшла ў РАУС аж з Міністэрства ўнутраных спраў. Нібыта паступіў ананімны данос пра фота з БЧБ-сцягамі, якое размешчана ў профілі Рыбчанкова ў сацсетцы Аднакласнікі. Мужчына патлумачыў, што да леташніх пратэстаў здымак не мае ніякага дачынення. Тым не менш, пратакол быў складзены.
"Аказваецца цяпер нават запіс трохгадовай даўніны на сваёй уласнай старонцы ў сацсетцы, дзе маецца фота, на якое трапілі бел-чырвона-белыя сцягі, улады лічаць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам", — кажа Аляксандр Рыбчанкоў. Паводле яго слоў, у пратэстах 2020 года ён не ўдзельнічаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.