У Рэчыцы за "экстрэмісцкія матэрыялы" затрыманы былы адвакат Павел Кулажанка

У Рэчыцы затрыманы як мінімум 6 чалавек 

У Рэчыцы затрыманы як мінімум 6 чалавек 

Як мінімум шэсць чалавек былі затрыманыя ў Рэчыцы і раёне за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" або падпіскі на "экстрэмісцкія каналы". Відэа з затрыманнем і "прызнаннямі" з'явілася ў канале сілавікоў.

Адзін з затрыманых-адвакат Павел Кулажанка. У кадры ён кажа, што быў выключаны з калегіі адвакатаў. У мінулым верасні кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце зладзіла пазачарговую атэстацыю і прыняла рашэнне аб немагчымасці выканання адвакатамі "сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі". Сярод тых адвакатаў быў і Кулажанка. 

У Рэчыцы за "экстрэмісцкія матэрыялы" затрыманы былы адвакат Павел Кулажанка
Затрыманныя ў Рычыцы, Павел Кулажанка пасярэдзіне ў ніжнім радзе / калаж @viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі