У Рэчыцы жанчына забіла вяскоўца драўляным бруском

У Рэчыцы жанчына забіла вяскоўца драўляным бруском

У Рэчыцы жанчына забіла драўляным бруском 47-гадовага мужчыну. Як інфармуе прэс-служба МУС, увечары 16 студзеня яны распівалі алкагольныя напоі, а пасля ўзнікла сварка. Гаспадыня кватэры нанесла ўдар свайму госцю ў галаву, чэрапна-мазгавая траўма аказалася смяротнай.

Труп вяскоўца знайшлі ў кватэры раніцай у нядзелю. 53-гадовую жанчыну затрымалі. Высветлілася, што загінулы жыў у вёсцы Дняпровец Рэчыцкага раёна, ён нідзе не працаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі