У рэйтынгу Freedom House Беларусь — сярод краін "з несвабодным інтэрнэтам"

У рэйтынгу Freedom House Беларусь — сярод краін "з несвабодным інтэрнэтам"

У рэйтынгу Freedom House Беларусь апынулася сярод краін "з несвабодным інтэрнэтам" (на 48-м месцы). Побач знаходзяцца Расія, Кітай, Казахстан, Азербайджан, Сірыя, Венесуэла, Куба. Справаздача міжнароднай праваабарончай арганізацыі, якая ахоплівае перыяд з пачатку лета мінулага года да канца вясны 2019-га, змешчаная на яе сайце. Пры складанні ўлічвалася інфармацыя пра выпадкі цэнзуры, блакавання сайтаў і сацсетак, рэпрэсій супраць блогераў і г. д.

Правааабронцы ацэньвалі не ўсе краіны, а толькі крыху больш за шэсць дзясяткаў. Сярод нашых суседзяў, акрамя РФ, у рэйтынг яшчэ трапіла Украіна. У ёй інтэрнэт "часткова свабодны". Сярод былых савецкіх рэспублік інтэрнэт цалкам свабодны ў Грузіі і Арменіі.

Найлепшая сітуацыя са свабодай інтэрнэту — у Ісландыі, найгоршая — у КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі