У рэйтынгу свабоды Беларусь заняла 195-е месца з 210
Затрыманні ў Беларусі / Еўрарадыё
Беларусь заняла 195-е месца з 210 у рэйтынгу "Свабода ў свеце-2023". Склала яго міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House.
Нашымі суседзямі па рэйтынгу сталі такія краіны як М'янма і Самалі. Горш з правамі і свабодамі сітуацыя ў Саудаўскай Аравіі, Афганістане, ЦАР, Таджыкістане, Экватарыяльнай Гвінеі, Эрытрэі, Паўночнай Карэі, Туркменістане, Сірыі і Паўднёвым Судане.
Лепш за ўсё — у Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Канадзе, Ірландыі, Сан-Марына, Люксембургу, Нідэрландах і Даніі.
Летась Беларусь заняла 196-е месца ў рэйтынгу, складзеным Freedom House.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.