У РФ затрыманы беларус, які даваў $30 тысяч за грузавік з кантрабандай цыгарэт
У Смаленску затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у перадачы грошай супрацоўніку паліцыі ў Смаленску, распачата крымінальная справа (хабар у асабліва буйным памеры). За 30 тысяч долараў ён хацеў вярнуць грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі беларускай вытворчасці і дамовіцца аб неправядзенні даследчай праверкі па факце яго затрымання, паведамляе ТАСС.
Аўтамабіль знаходзіцца на тэрыторыі паркоўкі каля аддзела паліцыі. Там у службовай машыне паліцыі і адбылася перадача грошай.
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі па-ранейшаму не спыняецца. Грузавікі рэгулярна затрымліваюць у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.