У сацсетках ідзе акцыя #Sky4Statkievich
Яна прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня.
12 жніўня спаўняецца 59 гадоў палітвязню, экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу. Пяты запар дзень народзінаў палітык сустракае ў турме — ён застаўся апошні з вязняў Плошчы-2010, бо адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні. Мікалая Статкевіча асудзілі на шэсць гадоў зняволення.
Да дня народзінаў палітвязня ў сацсетках была абвешчаная акцыя #Sky4Statkievich (Неба для Статкевіча). Яе ўдзельнікі фатаграфуюць неба, якое палітвязень не можа пабачыць ужо амаль пяць гадоў, і размяшчаюць здымак з адпаведным хэштэгам.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч кажа, што мужу сёння дазволілі затэлефанаваць на волю. Таму Статкевіч ведае пра акцыю і прасіў усім дзякаваць.
Фота з фэйсбука Сяргея Сыса