У Савеце Еўропы абмяркуюць выбары ў Беларусі
Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў стане галоўнай тэмай на канферэнцыі міжнародных недзяржаўных арганізацый Савета Еўропы. Форум адбудзецца ў Страсбургу з 4 па 7 кастрычніка. Тэмай дыскусій стануць будучыя выбары, змены ў выбарчым заканадаўстве і свабода СМІ. 5 кастрычніка на канферэнцыі выступіць каардынатар форуму грамадзянскай супольнасці па Беларусі Ўладзіслаў Вялічка. Ён агучыць вынікі працы форуму і распавядзе аб развіцці нацыянальных платформаў у краінах Усходняга партнёрства. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё.
Вялічка: "На сёння я перакананы, што перспектыва Ўсходняга партнёрства як праграммы, на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, залежыць ад развіцця нацыянальных платформаў. Развіццё гэтых платформаў сутыкаецца з пэўнымі складанасцямі ўнутранага характару. З другога боку, гэта пытанне дзяржаўных інтарэсаў. Нацыянальная платформа – гэта камунікацыйная пляцоўка, дзе ўзгадняюцца інтарэсы грамадскага сектару".
Таксама ў канферэнцыі прыме ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка, паведамляе БЕЛТА. Ён плануе сустрэцца з дакладчыцай па Беларусі Сінікай Хурскайнен і прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацый у ПАСЕ.