У СБУ пацвердзілі, што дапамагаюць беларусам разблакаваць банкаўскія рахункі

Нацбанк Украіны / propertinterest.com
Нацбанк Украіны / propertinterest.com

Служба бяспекі Украіны разглядае звароты грамадзян Беларусі аб разблакаванні банкаўскіх рахункаў. Пра гэта прадстаўнікі СБУ паведамілі ў адказ на афіцыйны запыт Радыё "Свабода".

"Разблакаванне выдатковых аперацый фізечных асобаў, рэзідэнтаў Расіі і Беларусі ажыццяўляецца на падставе пералікаў, сфармаваных СБУ або дзяржаўнымі органамі, папярэдне ўзгодненых з СБУ, аб магчымасці ажыццяўлення такіх аперацый", — гаворыцца ў адказе СБУ.

Пры гэтым у СБУ не ўдакладнілі колькасць беларусаў, якія звярнуліся з такой просьбай. Але адзначылі, што спецслужба перадае свае прапановы ў Нацбанк Украіны, а ўжо той прымае канчатковае рашэнне "згодна з заканадаўствам".

Украінскія банкі заблакавалі рахункі грамадзян Беларусі ў першыя ж дні вайны. Адпаведную пастанову прыняў 24 лютага 2022 года Нацбанк Украіны. Мноства беларускіх палітуцекачоў засталося без доступу да ўласных рахункаў.

Улетку 2022 года пасля шчыльнай праверкі СБУ  былі разблакаваныя рахункі некаторых беларусаў і нават цэлых кампаній. Але потым працэс спыніўся. Выказваліся меркаванні, што гэта звязана са зменай у кіраўніцтве Службы бяспекі Украіны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі