У сераду амаль па ўсёй Беларусі зноў чакаюцца ападкі

У сераду амаль па ўсёй Беларусі зноў чакаюцца ападкі

У сераду, 6 красавіка, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі зноў чакаюцца ападкі (уначы — месцамі) — снег, мокры снег, а ўдзень — з дажджом. На паўночным усходзе месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-17 м/с. Уначы і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — 4-9 цяпла (на поўдні краіны — да +11, у сталіцы — ад +5 да +7).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі