У сераду па поўдні Беларусі будзе да +16
У сераду, 27 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 са знакам "плюс", удзень чакаецца 8-14 цяпла, па поўдні Беларусі будзе да 16 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.