У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы, град
Уначы ападкі прагназуюцца месцамі, удзень — на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Вецер будзе няўстойлівы, 3-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 25 на паўночным захадзе да 31 цяпла на Гомельшчыне, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, сіноптыкі супакойваюць: другая палова бягучага тыдня будзе менш дажджлівай.
Фота — БЕЛТА