У сераду ў Беларусі месцамі пройдуць мокры снег і дождж
У сераду, 23 лютага, удзень на паўднёвым захадзе Беларусі пройдуць мокры снег і дождж (уначы і раніцай снег магчымы на паўночным усходзе). Магчымае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-6 марозу (у Мінску — ад -3 да -5), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +4 (у сталіцы — ад +1 да +3 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.