У сераду ў Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер і невялікія дажджы
Вецер, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 30 кастрычніка, у Беларусі будзе хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У адрозненне ад папярэдніх дзён у сераду часам пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуюць паўднёвы, удзень — з пераходам на заходні ўмераны. Зранку і ўдзень вецре будзе парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 цяпла, удзень чакаецца +10...+16.
У другой палове тыдня сіноптыкі таксама прагназуюць дажджы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра не падымецца вышэй за +14.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.