У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца ад 0 да -6 градусаў

26 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У некаторых раёнах пройдзе невялікі снег, прагназуюцца слабы туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе -2...-8 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях — ад 9 да 13 марозу. Днём чакаецца ад 0 да 6 градусаў са знакам "мінус".

Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца да 15 марозу

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі