У Шчучыне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў мотаблоку
У Шчучыне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў шнэку фразы мотаблока. Здарэнне адбылося раніцай 29 красавіка на тэрыторыі зямельнага ўчастка па вуліцы Куйбышава. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, на месца выязджалі ратавальнікі. З дапамогай гідраўлічнага аварыйна-ратавальнага інструмента яны вызвалілі нагу пацярпелага.
Мужчыну шпіталізавалі ў Шчучынскую цэнтральную раённую бальніцу.