У Шчучынскім раёне кот выратаваў гаспадара на пажары
Котка Мурка выратавала чалавека на пажары. Здарэнне адбылося 8 студзеня ў вёсцы Корсакі Шчучынскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікаў выклікалі на пажар увечары 8 студзеня. На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, як гарыць дах жылога дома.
Высветлілася, што ў доме жыве адзін 32-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. Ён распавёў ратавальнікам, што ўвечары папаліў, затушыў недапалак у попелцы і лёг спаць. Праз нейкі час мужчына прачнуўся ад таго, што котка Мурка драпала яму твар. У той жа час у дзверы грукалася суседка, якая пабачыла дым, які ішоў з хаты. Выйсці з хаты праз дзверы мужчына ўжо не мог, таму ратаваўся праз акно.
Ратавальнікі здолелі справіцца з агнём прыкладна за паўгадзіны. Пры пажары былі пашкоджаныя дах, перакрыцці, маёмасць у доме, закураныя сцены. Гаспадар хаты не пацярпеў.
Эксперты мяркуюць, што ўзгаранне магло адбыцца ў выніку кароткага замыкання электраправодкі. Пэўны час пагарэльцу давядзецца пажыць у прыяцеля ў суседняй вёсцы.