У Шчучынскім раёне пенсіянерка ледзь не згарэла з-за свайго сужыцеля (фота)

У Шчучынскім раёне пенсіянерка ледзь не згарэла з-за свайго сужыцеля (фота)

71-гадовая пенсіянерка з вёскі Астрына ў Шчучынскім раёне ледзь не стала ахвярай пажару з-за нядбайнасці свайго 50-гадовага сужыцеля. Здарэнне адбылося ўвечары 16 студзеня. У доме, дзе жанчына жыла разам са сваім грамадзянскім мужам, здарылася ўзгаранне. Сужыцель гаспадыні прачнуўся ад сігналу пажарнага спавяшчальніка і заўважыў, што на ім гарыць пакрывала. Мужчына разам з гаспадыняй вынес яго з дому на вуліцу. Суседзі заўважылі палаючыя пасцельныя прыналежнасці і загасілі агонь снегам.

Тым часам пенсіянерка вярнулася ў дом, адкуль яе вывелі таксама суседзі. Жанчыну даставілі ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння і апёкам 4-й ступені ніжняй часткі спіны. Сужыцель не пацярпеў.

На момант прыбыцця пажарных у доме было толькі задымленне. Мяркуецца, што прычынай ўзгарання стала курэнне мужчыны ў ложку, паведамляе прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі